21 лютага — Мiжнародны дзень роднай мовы! Гэта свята – нагода задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём роднай. Шанаваць сваю мову, шанаваць свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае трэба, бо гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. У дзіцячым садку на працягу некалькіх дзён гучыць родная мова. Выхаванцы і педагогі з задавальненнем чытаюць вершы і слухаюць казкі, спяваюць песні, гуляюць у беларускія гульні.






